Часовой пояс: UTC + 3 часа


Правила форума


Публичный раздел, доступный всем посетителям форума. Здесь публикуются интересные новости и события из мира науки, космоса, глобализации.



Начать новую тему Ответить на тему  [ Сообщений: 2 ] 
Автор Сообщение
Не в сети
Навуковыя прарывы 2014 года на версіі часопіса Science
Непрочитанное сообщение 31 дек 2014, 12:40 
Inspector
Inspector
Аватар пользователя

Награды: 41
"За отличную службу" (1) "Волчья Голова" (1) Enemy Within: Silver (1)
"Скрещённые Топоры" (1) Enemy Within: Bronze (1) "Гамбит" (8)
"Стальной Шеврон" (1) "Городской Охотник" (1) Winterfell (1)
"Белый Шеврон" (1) Железный почётный знак GO (1) "Знак Чемпиона" (4)
City Warfare (8) GO: Western Europe (1) GO: Eastern Europe (1)
Venator (1) Constantinopolis (1) The Price of Loyalty (1)
Сертификат S.P.I. 2016 (1) Grey Level 2 (1) Оперативник III класса (1)
Totalstrike - 2 зачёта (1) S.P.I. - 5 зачётов (1) Благодарность (1)
Сообщений: 221
Личный номер: 229
Присвоен: 13.12.2014
Team: Серый Рой

Часопіс Science прадставіў традыцыйную дзясятку навуковых прарываў, адкрыццёў і вынаходак года.




Арыгінал
Па-руску

Галоўнай навуковай падзеяй году рэдакцыя аднаго з самых аўтарытэтных акадэмічных часопісаў прызнала першую ў гісторыі пасадку касмічнага апарату на камету — лабараторны модуль «Філы» паспяхова сеў на паверхню каметы 67P/Чурумава—Герасіменкі 12 лістапада. Аб гэтым касмічны апарат паведаміў у сваім твітары.
Изображение


Прэтэндэнтамі на навуковую падзею года таксама былі:


    Нараджэнне птушак
    Навукоўцы прасачылі эвалюцыю дыназаўраў і ранніх птушак, даследавалі марфалагічныя прыкметы 150 відаў і таўшчыню костак ног 426 відаў. Чалавецтва даведалася, як радня тыраназаўра з цягам часу ператварылася ў лебедзя і салаўя. Высветлілася, што косткі птушыных продкаў з цягам часу танчэлі і менелі, што дазваляла летунам дасягаць той ежы, якая не цікавіла іх вялікіх братоў.
    Изображение

    Маладая кроў
    Барацьба з наступствамі старэння прайшла паспяхова на лабараторных мышах. Кампаненты крыві маладой мышы амаладзілі цягліцы і мозг старой мышы. Эксперыменты на людзях ужо праводзяцца: 18 хворых на Альцгеймера атрымліваюць плазму ад маладых здаровых донараў, вынікі будуць вядомыя ў наступным годзе.
    Изображение

    Самастойныя робаты
    Ратуйце Сару Конар, робаты навучыліся кааперавацца без кантролю чалавека! Невялічкія боты змаглі самастойна ствараць складаныя формы на стале. Квадракоптары навучыліся лётаць чарадой і не сутыкацца, проста абменьваючыся звесткамі аб сваёй лакацыі. Падобна тэрмітам іншыя робаты змаглі збудаваць простую структуру, аналізуючы патрэбныя для пабудовы крокі.

    Камп’ютарны мозг
    Інжынеры IBM распрацавалі «нейраморфныя» чыпы, якія апрацоўваюць інфармацыю шляхам, падобным да таго, як працуе чалавечы мозг. 5,4 млрд транзістараў і 256 млн «кіберсінапсаў» чыпа TrueNorth гэта яшчэ не 100 млрд клетак і 100 трыльёнаў сінапсаў чалавечага мозгу, але яны ўжо спрабуюць спраўляцца з апрацоўкай масіваў звестак накшталт тых, што атрымлівае чалавечы зрок.
    Інфаграфіка
    Изображение

    Пячорнае мастацтва
    Дагістарычнае графіці на востраве Сулавесі мае ўзрост прынамсі 40 тысяч год. Адкрыццё гэтых малюнкаў можа змяніць сучасныя ўяўленні аб развіцці чалавечага розуму, асабліва аб геаграфіі гэтага працэсу — раней найдаўнейшыя пячорныя малюнкі былі знойдзеныя ў Еўропе.
    Изображение

    Лекаванне дыябету
    Даследчыкі знайшлі шлях ператварэння ствалавых клетак чалавека ў штучныя панкрэатычныя бэта-клеткі. Такія самыя, якія знішчаюцца імуннай сістэмай хворых на дыябет 1 тыпу. І такія самыя, якія выпрацоўваюць інсулін, які вымушаныя калоць сабе дыябетыкі. Праўда, гэтыя клеткі яшчэ не навучыліся бараніць ад імуннай сістэмы.
    Изображение

    Фальшывая памяць
    Лабараторным мышам больш не варта давяраць сваёй памяці, асабліва калі да іх мозгу падключалі оптавалакно і праз яго дасылалі імпульсы лазерам. Такім шляхам навукоўцы могуць зрабіць дрэнны ўспамін добрым і наадварот. Напрыклад, самца можна пераканаць, што ў гэтым пакоі ён стрэў пекную самку, калі насамрэч там ён напаткаў непрыемны электрашок.
    Изображение

    Мікраспадарожнікі
    Праекту CubeSat ужо не адзін год (на самой справе 15), але менавіта ў 2014-ым невялічкія 10-сантыметровыя кубікі па 8 тысяч даляраў зрабілі свой касмічны бум. За год іх было запушчана 75 — і кожны робіць свае вымярэнні і назіранні, хто для буйных і малых інстытутаў, хто для вайскоўцаў, хто для карпарацый.

    Генетычны алфавіт
    Чатыры літары, A, T, G і C, дастаткова, каб расшыфраваць усё жыццё на Зямлі. Ці амаль усё. У гэтым годзе генетычны алфавіт займеў дзве новыя літары, X і Y. Да чатырох відаў звыклых азотыстых аснаванняў, чыя паслядоўнасць у малекуле ДНК і з’яўляецца кодам, што перадае інфармацыю праз пакаленні, дадалі два штучных і зусім не падобных да натуральных. Імі паспяхова ўзбагацілі геном кішковай палачкі — такім чынам у перспектыве можна «навучыць старога сабаку новым фокусам».
    Изображение


Вернуться наверх
 Профиль Отправить личное сообщение  
 
Не в сети
Re: Навуковыя прарывы 2014 года на версіі часопіса Science
Непрочитанное сообщение 31 дек 2014, 14:09 
First Lieutenant
First Lieutenant
Аватар пользователя

Награды: 45
"Платиновая Звезда" (1) Крест за боевые заслуги (1) "Алый Крест" (1)
"Бастион" (1) Честь и Верность (1) "Золотой Щит" (1)
Honorary Member (1) "Гамбит" (1) "Ветер Смерти" (3)
"Городской Охотник" (1) Winterfell (6) Ночной Бой (4)
"Чемпион Равновесия" (1) "Белый Шеврон" (3) Железный почётный знак GO (1)
First Listener (1) Вторжение (1) Camp Matilda: Gold (1)
Camp Matilda 2016 (1) The Few (1) City Warfare (4)
GO: Western Europe (1) GO: Eastern Europe (1) Venator (1)
Constellation: Bronze (1) Сертификат Starfleet (1) Grey Level 4 (1)
Оперативник III класса (1) Totalstrike - 2 зачёта (1) S.P.I. - 2 зачёта (1)
Сообщений: 822
Личный номер: 205
Присвоен: 12.12.2008
Team: 1st Rifle Brigade
Спасибо, Кьюм!
От себя чуть более лениво постану линк про ожидаемые технические тренды 2015-ого: http://ailev.livejournal.com/1155745.html

_________________
pew pew pew


Вернуться наверх
 Профиль Отправить личное сообщение  
 
Автор Сообщение
Показать сообщения за:  Сортировать по:  
Начать новую тему Ответить на тему  [ Сообщений: 2 ] 

Часовой пояс: UTC + 3 часа


Кто сейчас на форуме

Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 1


Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете добавлять вложения

Найти:
Перейти:  
cron
Powered by phpBB © 2000, 2002, 2005, 2007 phpBB Group
Русская поддержка phpBB